Ганна Фёдараўна Заслаўская

Ганна Фёдараўна Заслаўская
Нараджэнне не пазней за 1533
Смерць не раней за 1570 і не пазней за 1572
Род Заслаўскія Мсціслаўскія[1]
Бацька Фёдар Іванавіч Заслаўскі[d][2]
Маці Соф’я Андрэеўна Сангушка[d]
Муж Ян Юр’евіч Глябовіч[3][4] і Геранім Сяняўскі[d][3][5]
Дзеці Ян Янавіч Глябовіч[6], Дарота з Глябовічаў[d][6], Гальшка з Глябовічаў[d][6] і Барбара з Глябовічаў[d][6]

Ганна Заслаўская (? — 1571/1572) — вялікалітоўская арыстакратка.

Біяграфія

З княжацкага роду Заслаўскіх  (укр.), галіны Гедымінавічаў. Адзінае дзіцё князя Фёдара Заслаўскага  (укр.), старосты браслаўскага і аршанскага, і Соф’і з Сангушак. У 1537 (паводле іншых звестак, у 1544—1546) выйшла замуж віленскага ваяводу Яна Глябовіча, якому ў пасаг прынесла частку отчыннага Заслаўскага княства з горадам Заслаўем. У шлюбе нарадзіла 4 дзяцей.

У 1549 годзе пасля смерці мужа пераехала ў Заслаўе, дзе займалася адукацыяй і выхаваннем дзяцей. У 1555 годзе апякунства над сынам перайшло да вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1560 годзе яна атрымала сінекуру для свайго сына Яна пры двары Фердынанда I, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1565 годзе выйшла замуж за рускага ваяводу Гераніма Сяняўскага  (укр.). Памерла ў 1571 ці 1572 годзе.

Сям’я

У першым шлюбе з Янам Юр’евічам Глябовічам, ваяводам віленскім, мела сына і трох дачок.

  • Ян (каля 1544—1590), ваявода троцкі
  • Ганна Альжбета (?— пасля 1590), жонка 1) старосты аршанскага Андрэя Адзінцэвіча; 2) староста слонімскі Міхаіл Геранім Валовіч; 3) Станіслаў Нарбут, ваявода мсціслаўскі
  • Барбара, жонка Зыгмунта Вольскага, кашталяна чэрскага
  • Дарота, жонка Мікалая Рэя, сына польскага пісьменніка Мікалая Рэя.

У другім шлюбе з Геранімам Сяняўскім  (укр.), ваяводам рускім, дзяцей не было.

Зноскі

Літаратура

  • Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya