Міхаіл Іванавіч Корбіт
Міхаіл Іванавіч Корбіт (нар. 30 красавіка 1940, в. Слабажанка, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1975), прафесар (2005). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1967; аспірантура, 1972). Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1967—1969), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1972, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра лыжнага і стралковага спорту, прафесар, у 1995—1996 — загадчык кафедры, 1988—2009 — дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка трэніровачнага працэсу ў біятлоне. УзнагародыЗванні «Суддзя міжнароднай катэгорыі» па біятлоне (1981), «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1990), медалі «Ветэран працы» (1987), «За выдатныя заслугі» Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2009), нагрудны знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (1994), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia