Міхаіл Іванавіч Паплаўскі

Міхаіл Іванавіч Паплаўскі
Нараджэнне 2 студзеня 1946(1946-01-02) (79 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Міхаіл Іванавіч Паплаўскі (нар. 2 студзеня 1946, Струмень Кармянскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці аптычныя прыборы і спектраскапія. Працаваў майстрам, інжынерам-тэхнолагам завода «Арсенал» у горадзе Кіеве, старшым інжынерам-тэхнолагам, першым намеснікам галоўнага інжынера — галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам, дырэктарам завода «Дыяпраектар» у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

Абіраўся дэпутатам Гомельскай абласнога Савета дэпутатаў у 1999 годзе. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны сярэбраным і двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya