Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў
Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў[1] (нар. 15 лістапада 1939, в. Малыя Стайкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны, доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1982). Член Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1994), Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей (1996)[2]. БіяграфіяНарадзіўся 15 лістапада 1939 года ў в. Малыя Стайкі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1962 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1962—1966 гадах працаваў настаўнікам у школах Віцебскай вобласці. У 1970 годзе скончыў аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР[2] па спецыяльнасці «Дыялектычны матэрыялізм і філасофскія пытанні прыродазнаўства». У 1970—1971 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1971 года працаваў ў Віцебскім педагагічным інстытуце, з 1982 да 1990 года — загадчык кафедры філасофіі. Член КПСС. У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Абраны ад Віцебскай-Чарняхоўскай выбарчай акругі № 183. Да 1992 года ўваходзіў у Дэмакратычны клуб. Быў старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах. У 1995—1997 гадах — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Польшча). У 1998—2005 гадах — загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. У 2005—2007 гадах — прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін. У 2007—2020 гадах — прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук гістарычнага факультэта, у 2020—2021 гадах — прафесар кафедры філасофіі і сацыяльных навук факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Навуковая дзейнасцьАўтар больш 100 навуковых прац па філасофскіх пытаннях прыродазнаўства, філасофіі і метадалогіі навукі. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia