Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў
Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў (10 ліпеня 1922, Тамбоў, Расія — 17 снежня 2002) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), педагог. Адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў адраджэння нацыянальнай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. БіяграфіяУ 1950 годзе скончыў Маскоўскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе вучыўся ў К. Зярновай, У. Фаворскага, В. Вільямса, У. Сакалова-Скаля. Творчую дзейнасць спалучаў з педагагічнай работай. У 1950—1962 гадах выкладаў у Львоўскім інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у 1962—1996 гадах — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, адначасова з 1965 года — у Беларускім педагагічным універсітэце. ТворчасцьУ мастацкіх выстаўках пачаў удзельнічаць з 1952 года. Працаваў у галіне керамікі з рознымі матэрыяламі: шамотам, фаянсам, фарфорам, дрэвам. У аснове яго творчасці — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Цэнтральнае месца ў мастацкім даследаванні майстра займае чалавек. У суаўтарстве з Ф. Зільбертам мастак стварыў серыю керамічных пласцін «Ураджай», «Палявод», «Эстафета», «Гусі-лебедзі», «Па ваду» для гасцініцы «Турыст» у Мінску. Выкарыстоўваючы шамот і солі металаў, валодаючы арыгінальнымі прыёмамі работы, майстры дабіліся высокай вобразнай выразнасці. Займаўся таксама мастацка-керамічнай абліцоўкай вытворчага корпуса Беларускага тэлебачання (1985). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia