Міхаіл Восіпавіч Баршч (29 студзеня 1904, Масква — 8 лістапада 1976) — савецкі архітэктар і педагог[4].
Біяграфія
У 1926 у скончыў маскоўскі Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут[4]. Дыпломная праца: «Крыты рынак у Маскве».
З 1934 г. працаваў у майстэрні-школе І. У. Жалтоўскага.
У 1948—1952 гадах у інстытуце Белдзяржпраект[4].
Кіраўнік майстэрні Дзіпрагара (руск.) (бел. з 1950 года.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968 года).
З 1935 года выкладчык Маскоўскага архітэктурнага інстытута. Дацэнт. Прафесар (1947 г.)[4].
Творчасць
Масква
Мінск
Іншыя гарады
, манумент героям грамадзянскай вайны ў Хабараўску (1956), помнік К. Э. Цыялкоўскаму ў Калузе (1958), манументы ў Маскве ў гонар дасягненняў сав. народа ў асваенні касмічнай прасторы (1964) і і інш.
Помнікі
- Помнік героям Грамадзянскай вайны ў Хабараўску (1956 г.; скульптар Файдыш-Крандзіеўскі А. П.);
- Помнік К. Э. Цыялкоўскаму ў Калузе (1958 г.; суаўтар Колчын А. М.; скульптар Файдыш-Крандзіеўскі А. П.);
- Помнік Перамогі на возеры Хасан (1961 г.; суаўтар Колчын А. М.; скульптар Файдыш-Крандзіеўскі А. П.)
- Помнік савецкім воінам і партызанам у Бранску (1964 г.; суаўтар Колчын А. М.; скульптар Файдыш-Крандзіеўскі А. П.)
- Манумент у Жэневе ў гонар дасягненняў чалавецтва ў асваенні космасу (1971, у сааўт.)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР 1968 за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамблю Ленінскага праспекта ў Мінску[4].
Зноскі
Літаратура
- Баршч Міхаіл Восіпавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Архитектура СССР. 1940 г. № 11. Стр. 4-19. «Конкурс на проект второго дома СНК СССР». Изаксон А.
- Памятники, сооруженные по проектам скульпторов Российской федерации. 1945—1965. Ленинград: «Художник РСФСР». 1967 г. Стр. 15, 16, 17, 32, 39, 44.
- Архитектура советского театра. Москва: «Стройздат». 1986 г. Стр. 158, 159.
- Зодчие Москвы. XX век. Москва: «Московский рабочий». 1988 г. Стр. 312—318. Толстая И. А. «М.Барщ».
Спасылкі