Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер
Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер (16 снежня 1867, Германія — 23 студзеня 1936) — беларускі савецкі правазнавец. Акадэмік АН БССР (1928), доктар юрыдычных навук, прафесар (1922)[1]. БіяграфіяСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1891 годзе[1]. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паслядоўна займаў пасады прыват-дацэнта ў Яраслаўскім універсітэце і Рыжскім політэхнічным інстытуце, пасля выкладаў у Юр’еўскім універсітэце[2]. Прымаў удзел у стварэнні Сімферопальскага народнага ўніверсітэта і Народнага політэхнікума (1916). З’яўляўся прафесарам грамадзянскага права і працэсу ў Вышэйшым юрыдычным інстытуце ў Севастопалі (1917—1918); там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Народнага політэхнікума[2]. Прыват-дацэнт Таўрычаскага ўніверсітэта (1919—1920), прафесар і дэкан факультэта грамадскіх навук Крымскага ўніверсітэта (1921—1922). У 1921 годзе займаў пасаду намесніка загадчыка Крымцэнтрархіва[2]. З 1923 года прафесар БДУ[1]. Акадэмік АН Беларускай ССР з 1928 года[2]. У пачатку 1930-х гадоў намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута савецкага будаўніцтва і права АН БССР, прафесар Інстытута права пры Наркамаце юстыцыі БССР[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні прысвечаны пытанням грамадзянскага і сямейнага права[1]. БібліяграфіяАўтар больш як 100 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia