Міхаіл Канстанцінавіч Гарбачоў
Міхаіл Гарбачоў (нар. 29 ліпеня 1983, Касцюковічы) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераДзяцінства правёў у Кіраўску, дзе і пачаў займацца футболам[2]. У 16 гадоў адправіўся ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Бабруйск, некаторы час гуляў у мінскім РВАРы. З 2001 года доўгі час гуляў выступаў за бабруйскую «Белшыну», але пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2006 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У студзені 2013 года вярнуўся ў «Белшыну». У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт бабруйскім клубам[3]. У сезоне 2014 працягваў гуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Арцёмам Бобухам і Валерыем Каршакевічам. У красавіку-маі і ў жніўні 2014 года адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2015 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды, звычайна складаў звязку з Арцёмам Бобухам або Алегам Карамушкам. У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Гарбачовым[4]. У лютым 2016 года пасля прагляду зноў апынуўся ў «Нафтане»[5], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з навапалачанамі[6]. У першай палове сезона 2017 гуляў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але пазней страціў месца ў складзе. У студзені 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[7]. Аднак, з-за траўмы згуляў за бабруйскі клуб толькі ў адным матчы. У ліпені 2018 года перайшоў у «Ліду»[8], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў лідскую каманду[9]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 3 гадоў абмежавання волі[10], а ў жніўні быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ[11]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia