Міхаіл Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. Жывучы і працуючы ў шматэтнічным асяродку тагачаснай сталіцы Віленскай губерніРасійскай імперыі, карыстаўся польскім напісаннем свайго прозвішча, Kulesza, і падчас выставак у Францыі называў сябе «польскім мастаком».
Падчас вучобы ў каледжы далучыўся да філаматаў[3] і быў арыштаваны за сувязь з імі ў 1823. У 1829 Міхаіл Кулеша атрымаў званне доктара філасофіі мастацтва[4].
Доўгі час быў вольны мастаком, даючы прыватныя заняткі па выяўленчым мастацтве, дапамагаў у літаграфічнай краме Юзафа Азямблоўскага. Падчас падарожжа ў Крым спыняўся на нейкі час у Мінску[5].
Падарожнічаючы па Беларусі і Літве, маляваў відарысы, этуды мясцін. Планаваў выдаць серыю альбомаў з выявамі найцікавейшых мясцін Беларусі, Літвы, Валыні. Аднак пры яго жыцці выйшаў толькі адзін альбом, выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага[9].
Пасля смерці яго творы да Першай сусветнай вайны ўпрыгожвалі хаты ў Мінску, Гродна, Беластоку, Вільні, Варшаве[10]. Малая частка карцін, што захавалася, цяпер знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Вільні.
↑Korespondencja filomatów: wybór / Zbigniew Sudolski, ed. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1999. — ISBN 83-04-04473-0.
↑Tadas Adomonis, Nijolė Adomonytė. Lietuvos dailės ir architektūros istorija. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISBN 9986-571-21-9.
↑Светлана Базылева-Ланько. Яблоки с Марса и книги с Венеры или как сбываются мечты // Библиотечное Дело. — № 24, 114. — ISBN 1727-4893.
↑Józef Jodkowski. Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie. W świetle badań archiwalnych i archeologicznych dokonanych w 1935 r. — Prace i sprawozdania Muzeum w Grodnie. Hrodna: Muzeum w Grodnie, 1936. — Т. 1.
↑Rima Rutkauskienė.Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.
Дробаў Л. М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. — Мн., 1971.
Rosińska-Derwojed Anna. Z twórczości malarza białostockiego Michała Kuleszy // Rocznik białostocki. — Т. 1. — ISSN0080-3421.
Rutkauskienė R. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al.. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.