Беластоцкі павет (Расійская імперыя)
Беластоцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1808—1919 гадах. Цэнтр — г. Беласток. ГісторыяУтвораны ў 1808 годзе ў складзе Беластоцкай вобласці, з 1842 года ў Гродзенскай губерні. У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. Уваходзіў у склад Обер-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гараскі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гродна[1]. У складзе павета былі заштатныя гарады Гонёндз, Кнышын, Сураж, крэпасць Асавец і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудава, Супрасль, Трасцяны, Харошч і Ясянаўка. НасельніцтваПаводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. 34,0 % насельніцтва складалі палякі, 28,3% — яўрэі, 26,1% — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,6% — немцы[2]. Воласці павета1897 г.
Ураднікі паветаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia