Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў
Міхаі́л Па́ўлавіч Па́руснікаў (12 лістапада 1893, Масква — 2 лютага 1968, Масква) — рускі і беларускі савецкі архітэктар, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1950), акадэмік АН БССР (1950; член-карэспандэнт з 1947). Педагог, прафесар (з 1948). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968) БіяграфіяУ 1913—1918 гадах навучаўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, затым да 1924 года ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў. Вучань С. В. Наакоўскага і І. В. Жалтоўскага. З 1924 года працаваў у архітэктурна-праектных арганізацыях Масквы. У 1934—1941 гадах адначасова выкладаў у Маскоўскім архітэктурным інстытуце. У 1941—1944 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Акадэміі архітэктуры СССР, у 1944—1948 — кіраўнік архітэктурна-праектных майстэрняў Камітэта па справах архітэктуры СССР. З 1948 года прафесар Маскоўскга архітэктурнага інстытута. Распрацаваў праекты жылых і грамадскіх будынкаў для шмат якіх гарадоў СССР, асноўныя прынцыпы і прыёмы планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў новага тыпу. Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года. Навуковая дзейнасцьАпублікаваў шэраг навуковых прац па тэорыі і гісторыі архітэктуры, у тым ліку: «Аб прынцыпах комплекснага серыйнага праектавання жылых дамоў» (Архітэктура СССР. 1953. № 12) і «Аб досведзе праектавання серыі тыпавых дамоў сярэдняй паверхавасці» (Архітэктура СССР. 1955. № 2). Праекты і пабудовыБудынкі электрастанцый у Нагінску Маскоўскай вобласці (1926) і Кіеве (1929) Астрахань
Масква
Яраслаўль
МінскАдзін з аўтараў забудовы Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.
УзнагародыПамяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia