Міхаіл Пятровіч Брэнч
Міхаіл Пятровіч Брэнч (нар. 2 лістапада 1936, Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1967), дацэнт (1971). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт, 1959). Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе (1959—1962, памочнік майстра эксперыментальнага цэха, інжынер-выпрабавальнік, начальнік лабараторыі гідратрансмісій і аўтаматыкі СКБ-1), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1962—1967 — Праблемная навукова-даследчая лабараторыя аўтамабіляў і лабараторыя НАМІ — БПІ, інжынер, з 1967 — кафедра «Рухавікі ўнутранага згарання», дацэнт, у 1988—1993 — загадчык кафедры, з 2000 — прафесар кафедры, у 1973—1986 — дэкан аўтатрактарнага факультэта). Навуковыя інтарэсы: аўтамабілі і трактары; рухавікі ўнутранага згарання; аўтаматызацыя функцыянальных сістэм аўтатрактарных рухавікоў. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік транспарту Беларускай ССР» (1980) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia