Міхаіл Пятровіч Канцавой

Міхаіл Пятровіч Канцавой
Дата нараджэння 19 лістапада 1949(1949-11-19) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура і манументальна-дэкаратыўная скульптура
Вучоба
Уплыў Ігар Уладзіміравіч Краўчанка[d]
Член у

Міхаіл Пятровіч Канцавой (нар. 19 лістапада 1949, г. Барань) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1949 года ў Барані. У 1976 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Краўчанкі. З 1987 года — кіраўнік мастацка-ліцейнага прадпрыемства «Адраджэнне рамёстваў» у Мінску[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года[1].

Творчасць

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1977 года. Працуе ў галіне станковай, манументальна-дэкаратыўнай скульптуры[1].

Асноўныя творы: помнік М. Казлоўскаму ў в. Гапонавічы Мінскай вобласці, помнік А. Гараўцу ў Віцебску (у сааўт.); кампазіцыі: «Цяжкавагавікі», «Вяртанне. Прысвячэнне М. Багдановічу», «Успаміны маёй маці», «Перамога», «Чорная кветка», «З глыбіні стагоддзяў», «Сляпец»; серыя «Чарнобыль»; дэкаратыўнае афармленне Нясвіжскага парку[1].

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].

Крыніцы

  1. а б в г д Канцавой Міхаіл Пятровіч. pridvinie.vlib.by. Праверана 31 студзеня 2025.

Літаратура

  • Канцавой Міхаіл Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Канцавой Міхаіл Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.], склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.], мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 2. — С. 424.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya