Міхаіл Сцяпанавіч Камельчык
Міхаі́л Сцяпа́навіч Каме́льчык (нар. 8 чэрвеня 1921 года, вёска Бушмін, Талачынскі раён, Віцебская вобласць-27 кастрычніка 2006) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. З 1944 года М.С. Камельчык, камандзір звяна гвардзейскага штурмавога авіяпалка, гвардыі старшы лейтэнант ажыццявіў 170 баявых вылетаў. Удзельнік Парада Перамогі. Герой Савецкага Саюза (15.05.1946). Да 1958 года служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. У 1958 годзе ў званні падпалкоўніка Камельчык быў звольнены ў запас па стане здароўя. З таго ж года ён пражываў у Смаленску, працаваў настаўнікам у школе. У 1967 Камельчык скончыў Смаленскі педагагічны інстытут, пасля чаго працаваў у ім загадчыкам метадычнага кабінету кафедры марксізму-ленінізму. З 1970 Камельчык працаваў выкладчыкам гісторыі ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Браў удзел у грамадскім жыцці, быў членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны і камітэта Фонду міру. Памёр 27 кастрычніка 2006 года, пахаваны на Брацкіх могілках Смаленска. Званні і ўзнагародыГанаровы грамадзянін г. Познань. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia