Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Смоленский государственный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова г.Смаленска. Створаны 7 лістапада 1918 года дэкрэтам Савету народных камісараў. Першапачаткова ўніверсітэт аб'ядноўваў у сабе гуманітарны, натуральна-навуковы і медыцынскі адукацыйныя кірункі. У адпаведнасці з рашэннем урада аб рэформе вышэйшай і сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыі загадам Наркамата асветы РСФСР ад 18 красавіка 1930 года ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў два самастойныя інстытуты: Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут Наркамасветы РСФСР і Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут Наркамздрава РСФСР. 13 студзеня 1998 г. загадам Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі РФ «Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут» быў перайменаваны ў «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт». 19 снежня 2005 года Федэральнае агенцтва па адукацыі перайменавала дзяржаўную ўстанову адукацыі вышэйшай прафесійнай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт» у «Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт» (СмалДУ). Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia