Міхаіл Сяргеевіч Баярскі
Міхаіл Сяргéевіч Баярскі (26 снежня 1949, Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР СССР) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, спявак, тэлевядучы тэатра і кіно, заслужаны артыст РСФСР (1984 г.), народны артыст РСФСР (1990 г.). БіяграфіяМіхаіл Баярскі нарадзіўся 26 снежня 1949 г. у Ленінградзе (Санкт-Пецярбург), у акцёрскай сям’і. Бацька яго, Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976), быў вядучым акцёрам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай. Маці, Кацярына Міхайлаўна Міленцьева (1920 г.н.), актрыса тэатра камедыі. А партрэт яго бабулі знаходзіцца сярод партрэтаў найлепшых педагогаў Пецярбургскай семінарыі. Бацькі яго аддалі ў музычную школу пры Ленінградскай кансерваторыі па класе фартэпіяна. Пасля сканчэння школы паступіў у Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі, паспяхова здаўшы ўступныя іспыты. Пачатак тэатральнай дзейнасціУ 1972 г., пасля сканчэння інстытута, Міхаіл Баярскі пайшоў на праслухоўванне да рэжысёра Тэатра імя Ленсавета Ігара Уладзімірава і быў прыняты ў тэатральную трупу. Пачаў, як пачынаючы малады акцёр, з масоўкі ў спектаклі «Злачынства і пакаранне», дзе ён разам з іншымі маладымі акцёрамі ствараў вобраз натоўпу студэнтаў. Не адмаўляючыся ні ад адной эпізадычнай ролі, праз некалькі месяцаў ён стаў самым іграючым акцёрам масоўкі. Першыя ролі у кіноУ кіно Міхаіл Баярскі дэбютаваў яшчэ школьнікам, зняўшыся ў караткаметражцы на тэму «Запалкі дзецям не цацкі». Але сапраўдным яго дэбютам можна лічыць 1974 год, калі рэжысёр Леанід Квініхідзэ запрасіў яго на ролю італьянца ў фільме «Саламяны капялюшык». У тым жа годзе ён сыграў у фільме Васіля Паскару «Масты» малдаваніна Гіцу. Вядомасць прыйшла да акцёра ў 1975 г., калі выйшаў двухсерыйны тэлефільм Віталя Мельнікава «Старэйшы сын», дзе ён сыграў адну з галоўных роляў — Сямёна па мянушцы «Сільва». Яго вострахарактарны сцэнічны дар праявіўся ў кінаказках: у 1975 г. ён сыграў ката ў «Навагодніх прыгодах Машы і Віці», а ў 1976 г. ён зняўся ў ролі воўка ў музычным фільме «Мама», у якім ён спяваў на дзвюх мовах і танчыў на лёдзе. Пасля яркай ігры ў гэтых фільмах ён атрымаў некалькі цікавых роляў у шэрагу спектакляў, а затым быў зацверджаны на галоўную ролю — Трубадура ў мюзікле «Трубадур і яго сябры». Ролю Прынцэсы ў гэтым спектаклі сыграла маладая актрыса Ларыса Лупіян, якая пасля стала яго жонкай. Ларыса Лупіян яго заўважыла яшчэ ў гады вучобы ў тэатральным інстытуце. Але афіцыйна яны аформілі свае адносіны толькі ў канцы 1970-х. Д’Артаньян — зорная роля Міхаіла БаярскагаАдной з найлепшых работ Міхаіла Баярскага ў кіно стала роля Тэадора ў музычным фільме Яна Фрыды «Сабака на сене» (1977 г.). Але па-сапраўднаму яго зорны час у кінематографе настаў у 1978 годзе, з выхадам на экраны краіны карціны Г. Юнгвальд-Хількевіча «д’Артаньян і тры мушкецёры», у якой Міхаіл Баярскі выканаў галоўную ролю — д’Артаньяна, хаця на пачатку яго збіраліся зняць на ролю Рашфора. Дзякуючы ролі д’Артаньяна, якую ён сыграў проста бліскуча, і папулярным песням з фільма слава акцёра дасягнула неверагодных вышыняў. Фільм заклікаў да подзвігаў, рамантычнага кахання, вучыў дабрыні, гонару і сапраўднаму сяброўству. Акцёры здымаліся ў гэтым фільме з вялізным куражом. Усе трукі ў фільме «д’Артаньян і тры мушкецёры» выконваў сам, нават скокаў з вышыні ў 14 метраў у стог сена (эпізод дракі з Рашфорам), што нават у каскадзёраў лічыцца прафесійна складаным. Самая цікавае, што пасля здымак гэтага эпізоду, ён скокнуў яшчэ раз, без камер, проста так, правяраючы сябе на трываласць. Карціна выйшла пад Новы год, але ўжо да прэм’еры краіна ведала словы песні з кінафільма «Пара-пара». Пасля гэтага фільма ён стаў сапраўдным кумірам, асабліва для жанчын. За работу ў гэтым кінафільме Міхаілу Баярскаму ў 1984 годзе было прысвоенае званне «Заслужаны артыст РСФСР». Вобраз д’Артаньяна для Баярскага стаў часткай яго жыцця. І не выпадкова, што ён, разам з асноўным акцёрскім саставам гэтага фільма, зняўся яшчэ ў трох працягах фільма — «Мушкецёры дваццаць гадоў пасля» (1992 г.), «Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць гадоў пасля» (1993 г.) і «Вяртанне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні». Аб ролі д’Артаньяна сам Міхаіл Баярскі прызнаўся: «Асабіста для мяне ёсць ролі, якія мне больш дарагія як артысту, але каб я не сыграў д’Артаньяна, я, напэўна, усё жыццё бы шкадаваў аб гэтым». Іншыя работы ў кіноУ Юнгвальда-Хількевіча Міхаіл Баярскі зняўся таксама ў прыгодніцкай стужцы «Вязень замку Іф» (1988 г.), сыграўшы адмоўную ролю — графа дэ Марсера. У 1979 г. ён зняўся ў ролі закаханага гусара ў музычнай камедыі Святланы Дружынінай «Сватаўство гусара». Затым яго імідж рамантычнага героя быў выкарастаны ў шэрагу гісторыка-касцюмаваных фільмаў «Гардэмарыны, наперад!» (1987 г.) і «Віват, гардэмарыны!» (1991 г.). Таксама заўважнымі былі яго ролі ў камедыях Яна Фрыда, апроч музычнай камедыі «Сабака на сене», «Дон Сезар дэ Базан» (1988 г.), і «Тарцюф» (1992 г.). У шмат якіх сваіх фільмах Міхаіл Баярскі сам спявае. Упершыню ён спяваў у дзіцячым музычным фільме «Навагоднія прыгоды Машы і Віці», затым у музычнай казцы «Мама». А песні з «Трох мушкецёраў» «Пара-пара-парадуемся…», «Пуркуа па» і іншыя сталі сапраўды народнымі. Таксама ён спяваў у фільмах «Вышэй за вясёлку», «Куды ён дзенецца!», «Гум-гам», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Дон Сезар дэ Базан», «Віват, гардэмарыны!». Работа ў тэатры, на тэлебачанні і на эстрадзеУ Тэатры імя Ленсавета Міхаіл Баярскі сыграў шмат заўважных роляў, у тым ліку ў спектаклях «Дульсянея Табоская» (Луіс), «Людзі і пачуцці» (адразу тры ролі), «Снежная каралева» (Саветнік), «Станцыя» (Осман), «Місіс Пайпер вядзе следства», «Трохграшовая опера» (Меккі-нож) і шмат іншых. З 1986 г. і дагэтуль Міхаіл Баярскі з’яўляецца мастацкім кіраўніком і дырэктарам створанага ім тэатра «Бенефіс» у Санкт-Пецярбургу, адзін са спектакляў якога, «інтымнае жыццё», у 1991 годзе атрымаў прыз міжнароднага фестывалю «Зімні Авіньён». У 1990 годзе Міхаіл Баярскі ўганараваны высокага звання «Народны артыст Расіі». Ён з’яўляецца аўтарам тэлеперадач «Даміно» і «Баярскі двор», а таксама адзін з вядучых праграмы «Белы папугай». Са сваёй музычнай праграмай, складзенай з напісаных ім самім песень, акцёр некаторы час выступаў з гуртом «Сільвер». Захапленні![]()
Сям’я
Узнагароды![]()
ТворчасцьФільмаграфія
Музычныя казкі і мюзіклы, якія выйшлі на пласцінках і CD
Дыскаграфія
Спектаклі
Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia