Міхаіл Уладзіміравіч Гулы
Міхаіл Уладзіміравіч Гулы (нар. 1980, в. Асаўцы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1980 годзе ў в. Асаўцы Бярозаўскага раёна. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 годзе ў якасці галоўнага агранома калгаса «Перамога» Камянецкага раёна, з 2003 па 2005 год аграном камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас-сад „Світанак“» Брэсцкага раёна. У 2005—2008 гг. працаваў на розных пасадах у навучальна-вопытной гаспадарцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2008—2011 гг. першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Горацкага раённага выканаўчага камітэта. У 2011—2015 гг. дырэктар «Горацкай райаграпрамтэхнікі». У 2015—2017 гг. першы намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта — начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2017—2019 гг. дырэктар навучальна-вопытной гаспадарцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2019—2021 гг. старшыня Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта. 21 чэрвеня 2021 года прызначаны на пасаду старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia