Міхаіл Уладзіміравіч Калядка
Міхаіл Калядка (нар. 21 лістапада 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана». Клубная кар’ераВыхаванец мінскай ДЮСШ «Змена», пачынаў кар’еру ў аднайменным клубе (пазней перайўтвораны ў клуб «Мінск»). У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клубах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў лепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 года гуляў у Польшчы за клуб «Алімпія» з Эльблёнга, які ўзначальваў беларускі спецыяліст Алег Радушка. У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», але ў жніўні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Ведрыч-97»[3], дзе хутка замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2014 года падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клубам, які змяніў назву на «Рэчыца-2014»[4]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014. У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але ў выніку ў лютым 2015 года зноў стаў іграком «Гарадзеі»[6]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[7]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Аднак, у першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[9]. У ліпені 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Літвы — «Каўна Жальгірыс»[10], які пакінуў па заканчэнні сезона 2018[11]. Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. Аднак, у не замацаваўся ў асноўнай камандзе, згуляў за яе ў двух матчах, выступаў таксама за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў мазырскі клуб[13]. У жніўні 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[14], дзе замацаваўся ў аснове. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[15]. Са студзеня 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт[16]. У студзені 2024 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[17][18]. Міжнародная кар’ераВыступаў за юніёрскую зборную Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia