Антон Мікалаевіч Суша
Антон Суша (нар. 25 студзеня 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана». Клубная кар’ераВыхаванец СДЮШАР горада Чэрвень, з 2017 года пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазней зрэдку стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2. У студзені 2020 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. Пазней далучыўся да «Гомеля» і ў лютым 2020 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2020[3]. У складзе гомельскай каманды пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[4]. У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, за асноўную каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[5], дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[6]. У лютым 2022 года знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжсезоннным зборы ў Сочы, пасля вяртання праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[7]. Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 года арэнда была датэрмінова спынена[8], і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам»[9]. У слуцкай камандзе спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[10]. У пачатку 2023 года некаторы час трэніраўся з дублем «Дынама», пасля пакінуў сталічны клуб. У ліпені 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[11]. Міжнародная кар’ера10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia