Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык

Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык
дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
2010 — 2014
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 22 сакавіка 2024

Нараджэнне 24 красавіка 1966(1966-04-24) (59 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык (нар. 24 красавіка 1966, в. Куправічы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 красавіка 1966 года ў в. Куправічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Геаграфія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].

Праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Рэспубліцы Афганістан[1].

Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара школы, дырэктарам школы, гімназіі; намеснікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска; старшынёй камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Каменнагорскай акругі № 102. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Выдатнік адукацыі[1].

Сям’я

Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya