Міхаіл Фаміч Букштыновіч
Міхаіл Фаміч Букштыновіч (6 верасня 1892, в. Жамойдзь Віленская губерня, Расійская імперыя[1] — 28 чэрвеня 1950, Масква) — савецкі военачальнік, начальнік штаба 3-й ударнай арміі, генерал-лейтэнант[2]. БіяграфіяБеларус. У 1912 годзе паспяхова скончыў Віленскае камерцыйнае вучылішча. За час Першай сусветнай вайны прайшоў шлях ад радавога да паручніка — камандзіра роты. За заслугі ў баях двойчы ўзнагароджаны. У лістападзе 1917-га ўзначаліў Кастрамскі чырвонагвардзейскі атрад. У студзені 1919 года назначаны камандзірам 222-га інтэрнацыянальнага палка. У 1920 камандзір асобнай Туркестанскай брыгады Чырвоных камунараў. У 1921 — камендант крэпасці Кушка. У 1924 годзе скончыў Вышэйшую тактычную стралковую школу. У 1927 — Курсы ўдасканалення вышэйшага кіруючага складу. У 1931 — Курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. Перад арыштам займае пасаду намесніка начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі. У 1938 арыштаваны па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці», уключаючы арганізацыю тэрактаў. Падвяргаўся допытам з ужываннем катаванняў, але вінаватым сябе не прызнаў. 28 мая 1939 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі з паразай у правах на 5 гадоў і пазбаўленнем звання. 31 снежня 1942 г. адноўлены ў кадрах РСЧА з прысваеннем звання «палкоўнік» і прызначаны намеснікам камандзіра 357-й стралковай дывізіі[2]. За бліскучае кіраўніцтва войскамі дывізіі ў Вялікалуцкай аперацыі прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. Ордэн не атрымаў, аднак з яго знялі судзімасць, вярнулі ўзнагароды, адабраныя ў 1938 годзе, і павысілі на пасадзе. З сакавіку 1943 камандзір 28-й стралковай дывізіі. З 21 лістапада 1943 па 17 лютага 1944 г. — камандзір 100-га стралковага корпуса. З 18 лютага 1944 г. па 12 жніўня 1944 — камандзір 19-га гвардзейскага стралковага корпуса. З 12 жніўня 1944 начальнік штаба 3-й ударнай арміі. У гэтай пасадзе кіраваў войскамі да канца вайны, у тым ліку і ў Берлінскай наступальнай аперацыі. Пасля вайны ў Генштабе Узброеных Сіл СССР[2]. Міхаіл Фаміч Букштыновіч памёр 28 чэрвеня 1950 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia