Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў
Міхаіл Ціханавіч Сцепані́шчаў (15 лістапада 1917, в. Хмялінец, Задонскі раён, Ліпецкая вобласць — 8 верасня 1946, Баранавічы) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяУ 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім і 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Каўказа, Украіны, Літвы, Беларусі, еўрапейскіх дзяржаў. Лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра 76-га гвардзейскага авіяпалка, маёр Сцепанішчаў здзейсніў 222 баявыя вылеты. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26 кастрычніка 1944 года і 29 чэрвеня 1945 года за 127 паспяховых баявых вылетаў, узорнае выкананне баявых задач камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка пад Сталінградам, пры вызваленні Данбаса, Паўночнага Каўказа і Крыма. Асабліва вызначыўся Сцепанішчаў пры знішчэнні жывой сілы і артылерыі праціўніка ў раёне Кенігсберга. Агулам за гады вайны Сцепанішчаў здзейсніў 234 баявых вылеты. Быў цяжка ранены. Пасля вайны жыў у Баранавічах. Скончыў жыццё самагубствам з табельнай зброі ў верасні 1946 года. Пахаваны на гарадскіх вайсковых могілках, адкуль рэшткі ў 1954 годзе перанесены на гарадскія могілкі. ПамяцьНа радзіме, у вёсцы Хмялінец Задонскага раёна Ліпецкай вобласці, устаноўлены бронзавы бюст. Імем Сцепанішчава названы вуліцы і школы, у тым ліку ў Баранавічах[2], Задонску, Нальчыку, Ліпецку, Валгаградзе. У 1986 годзе на магіле ўстаноўлена пліта шэрага мармуру (1 м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак і надпісам: «Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанішчаў Міхаіл Ціханавіч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою»[3] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia