Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў
Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў (15 студзеня 1913, в. Каськова, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 11 кастрычніка 2003, Мсціслаў, Магілёўская вобласць) — радавы 297-га стралковага палка 184-й стралковай Духаўшчынскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 2-й ступені дывізіі 45-га стралковага Нёманскага корпуса 5-й арміі; камандзір аддзялення 9-га гвардзейскага стралковага палка 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі 2-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту, гвардыі сяржант. БіяграфіяНарадзіўся 2 (15) студзеня 1913 года ў вёсцы Каськова Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Скончыў 4 класа. Працаваў у калгасе. У Чырвонай Арміі з 1937 па 1939 год. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з кастрычніка 1943 года. Радавы 297-га стралковага палка чырвонаармеец Міхей Мінчанкоў у перыяд з 7 па 15 жніўня 1944 года ў баі каля літоўскага населенага пункта Блюдш разам з іншымі байцамі адбіў некалькі контратак ворага і ўтрымаў заняты рубеж. Пры гэтым знішчыў паўтара дзесятка салдат і аднаго афіцэра праціўніка. Загадам па 184-й стралковай дывізіі № 050 ад 25 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1]. 17-25 кастрычніка 1944 года каля літоўскага населенага пункта Науямесціс пры адбіцці варожых контратак чырвонаармеец Міхей Мінчанкоў непрыкметна прабраўся ў фланг непрыяцеля і трапным агнём прымусіў яго адступіць, асабіста знішчыў шэсць і ўзяў у палон адзінаццаць праціўнікаў. Загадам па 5-й арміі № 06 ад 19 студзеня 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1]. 17 красавіка 1945 г. пры адбіцці контратакі праціўніка ў раёне на паўднёвым захадзе ад сталіцы Усходняй Прусіі горада Кёнігсберга камандзір стралковага аддзялення 9-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі сяржант Міхей Мінчанкоў пры адбіцці варожай контратакі зайшоў з байцамі даручанага яму падраздзялення ў тыл праціўніка і раптоўна адкрыў агонь, чым спрыяў адбіццю контратакі. Загадам па 2-й гвардзейскай арміі № 99 ад 21 мая 1945 года за мужнасць і адвагу выяўленыя ў баях гвардыі сяржант Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1]. Усяго за гады вайны быў тройчы паранены. У баях знішчыў сто дваццаць пяць праціўнікаў. У 1945 годзе гвардыі старшына Мінчанкоў М. М. дэмабілізаваны. Прыехаў у горад Магілёў, дзе жыў і працаваў некаторы час. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 кастрычніка 1966 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына запасу Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1]. Жыў у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Памёр 11 кастрычніка 2003 года. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia