Міцэна |
Міцэна званочкавая (Mycena galericulata) — тыпавы від роду | Навуковая класіфікацыя |
---|
| Міжнародная навуковая назва |
---|
Mycena (Pers.) Roussel, 1806
| Сінонімы |
---|
- Basidopus Earle, 1909
- Collopus Earle, 1909
- Corrugaria Métrod, 1949
- Eomycenella G.F. Atk., 1902
- Galactopus Earle, 1909
- Agaricus subgen. Hiatula Fr., 1851
- Hiatula (Fr.) Mont., 1854
- Insiticia Earle 1909
- Leiopoda Velen., 1947
- Leptomyces Mont., 1856
- Linopodium Earle, 1909
- Mycenoporella Overeem, 1926
- Mycenopsis Velen., 1947
- Mycenula P. Karst., 1889
- Phlebomycena R. Heim, 1966
- Poromycena Overeem, 1926
- Prunulus S.F.Gray, 1821
- Pseudomycena Cejp, 1929
- Stereopodium Earle, 1909
- Zephirea Velen., 1947
| |
Міцэна (Mycena) — род шапкавых грыбоў сямейства міцэнавыя (Micenaceae).
Апісанне
Міцэны — дробныя грыбы-сапратрофы, некаторыя віды паўпаразіты. Шапачка канічная або званочкавая, дыяметр рэдка перавышае некалькі сантыметраў. Ножка тонкая, ломкая. Большасць міцэн шэрага або карычневага колеру, але ёсць і ярка афарбаваныя віды. Пласцінкі прырослыя, споравы парашок ва ўсіх відаў белага колеру. Некаторыя віды адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі па мікраскапічных прыкметах. Некаторыя віды ядавітыя (напрыклад, міцэна чыстая (Mycena pura), якая змяшчае мускарын і Mycena cyanorrhiza, якая змяшчае псілацібын), а некаторыя ядомыя, але занадта дробныя.
Пашырэнне
Пашыраны ў лясной зоне зямнога шара. Род аб’ядноўвае каля 200 відаў, з якіх прыкладна 60 расце на тэрыторыі Расіі і іншых дзяржаў былога СССР. Растуць у лясах адзіночна і групамі на драўніне і подсціле. Важны фактар у развіцці грыбоў — мохавае покрыва, што стварае мікракліматычныя ўмовы для развіцця міцэлію.
Віды
Паводле базы дадзеных Catalogue of Life[3] на лістапад 2023 года род уключае 1349 відаў, некаторыя з іх:
- Mycena acicula (Schaeff.) P. Kumm., 1871
- Mycena adscendens (Lasch) Maas Geest., 1981
- Mycena cinerella (P. Karst.) P. Karst., 1879
- Mycena crocata (Schrad.) P. Karst., 1871
- Mycena cyanorrhiza Quél., 1875
- Mycena epipterygia (Scop.) S.F.Gray, 1821
- Mycena filopes (Bull.) P. Kumm., 1871
- Mycena galericulata (Scop.) S.F.Gray, 1821 — Міцэна званочкавая
- Mycena galopus (Pers.) P. Kumm., 1871
- Mycena haematopus (Pers.) P. Kumm., 1871
- Mycena inclinata (Fr.) Quél., 1872
- Mycena interrupta (Berk.) Sacc., 1887
- Mycena leaiana (Berk.) Sacc., 1891
- Mycena leptocephala (Pers.) Gillet, 1876
- Mycena metata (Secr. ex Fr.) P. Kumm., 1871
- Mycena polygramma (Bull.) S.F.Gray, 1821 — Міцэна рубчатаногая
- Mycena pseudocorticola Kühner, 1938
- Mycena pura (Pers.) P. Kumm., 1871 — Міцэна чыстая
- Mycena rosea (Schumach.) Gramberg, 1912
- Mycena rubromarginata (Fr.) P. Kumm., 1871
- Mycena sanguinolenta (Alb. & Schwein.) P. Kumm., 1871
- Mycena speirea (Fr.) Gillet, 1874
- Mycena stipata Maas Geest. & Schwöbel, 1987
- Mycena strobilicola J. Favre & Kühner, 1938
- Mycena stylobates (Pers.) P. Kumm., 1871
- Mycena viscidocruenta Cleland, 1924
Крыніцы
Літаратура
- Гарибова Л. В., Сидорова И. И. Грибы. Энциклопедия природы России. — М., 1997. — С. 200—201. — 352 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87-484-046-X. (руск.)
- Горленко М. В. и др. Грибы СССР. — М.: Мысль, 1980. — С. 174. — 303 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Калніньш І. А. Міцэна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Лебедева Л. А. Определитель шляпочных грибов (Agaricales). — Москва; Ленинград: Гос. из-во с.-х. лит., 1949. — С. 142. — 563 с. — 5 000 экз. (руск.)
- Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. чл.-кор. АН СССР, проф. Ал. А. Федоров. — Т. 2. Грибы. Под. ред. проф. М. В. Горленко. М.: «Просвещение», 1976. — С. 273—276. — 479 с. с ил.; 32 л. ил. — 300000 экз. (руск.)
- Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. Определитель и конспект флоры (руск.) / Г. И. Сержанина. — Мн.: Наука и техника, 1984. — С. 8, 10, 18, 84—94, 273—281. — 407 с. — 5 000 экз.
Спасылкі
|