Мішааль аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах

Мішааль аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах
араб. مِشعَل الأَحمَد الْجَابِر الصَّباح
17-ы emir of Kuwait[d]
з 16 снежня 2023
Папярэднік Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах[d]
воінская пасада
13 студзеня 2004 — 8 кастрычніка 2020
кронпрынц
8 кастрычніка 2020 — 16 снежня 2023
Папярэднік Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах[d]

Нараджэнне 27 верасня 1940(1940-09-27) (84 гады)
Род House of Al Sabah[d]
Бацька Ахмед аль-Джабер ас-Сабах[d]
Дзеці Ahmad Mishal Al-Ahmad Al-Sabah[d]
Веравызнанне іслам і суніты
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішааль аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах (араб. مشعل الأحمد الجابر الصباح‎; нар. 27 верасня 1940(1940-09-27), Кувейт) — сёмы эмір Кувейта з 16 снежня 2023 года. Раней быў наследным прынцам (8 кастрычніка 2020 — 16 снежня 2023).

Прынц Мішааль большую частку сваёй кар’еры правёў у органах бяспекі і разведкі Кувейта[1].

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Нарадзіўся 27 верасня 1940 года ў сям’і шэйха Ахмеда I і яго жонкі Мар’ям Маліт аль-Хувайла (пам. 24 лістапада 2015). Мішааль быў сёмым сынам шэйха Ахмеда аль-Джабер ас-Сабаха і малодшым адзінакроўным братам трох эміраў Кувейта: Джабера аль-Ахмед ас-Сабаха (кіраваў у 1977—2006 гадах), Сабаха аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабаха (кіраваў у 2006—2020 гадах) і Навафа аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабаха (кіраваў у 2020—2023 гадах)[2][3].

Пачатковую адукацыю Мішааль атрымаў у школе Аль-Мубаракія ў Кувейце, затым з’ехаў у Злучанае Каралеўства і паступіў у Паліцэйскі каледж Хендана, які скончыў у 1960 годзе. Пасля заканчэння гэтай школы Мішааль паступіў на працу ў Міністэрства ўнутраных спраў Кувейта[4].

Кар’ера

З 1967 па 1980 гады быў кіраўніком дзяржаўнай бяспекі Кувейта[5]. У гэтай ролі Мішааль курыраваў развіццё разведвальнай арганізацыі ў Службу дзяржаўнай бяспекі Кувейта, стаўшы яе першым дырэктарам[3].

Пазней працаваў у Міністэрстве ўнутраных спраў, пакуль у красавіку 2004 года не стаў намеснікам камандуючага Нацыянальнай гвардыі, на гэтай пасадзе быў да кастрычніка 2020 года. Пасля смерці старэйшага брата Сабаха іншы брат — Наваф, які стаў эмірам Кувейта, прызначыў яго наследным прынцам краіны[6][7].

На пасадзе кіраўніка Нацыянальнай гвардыі Мішааль правёў рэформу агенцтва і вёў барацьбу з карупцыяй. У 2019 годзе Нацыянальная гвардыя Кувейта далучылася да «Міжнароднай асацыяцыі сіл жандармерыі і паліцыі краін Еўропы і Міжземнага мора ў статусе ваеннай установы» (FIEP)[4][8].

Неўзабаве пасля таго, як яго адзінакроўны брат Сабах стаў эмірам у студзені 2006 года, Мішааль стаў лічыцца адной з трох вышэйшых асоб, якія прымаюць рашэнні ў кіруючай сям’і Аль Сабах. Паведамлялася, што падчас свайго знаходжання на пасадзе Мішааль адмовіўся ад больш высокіх пасад, каб пазбегнуць палітычных спрэчак і захаваць стасункі ў сям’і[9].

Калі здароўе яго адзінакроўнага брата Сабаха пачало пагаршацца, рос палітычны ўплыў Мішааля, і ён суправаджаў эміра Сабаха падчас афіцыйных візітаў, у тым ліку ў клініку Меё ў ЗША для праходжання курса лячэння[4][8].

Наследны прынц

Наследны прынц Наваф стаў эмірам пасля смерці свайго адзінакроўнага брата Сабаха 29 верасня 2020 года. Паводле законаў Кувейта, стаўшы эмірам, у Навафа быў гадавы перыяд на тое, каб выбраць наследнага прынца. 7 кастрычніка ён абраў свайго адзінакроўнага брата Мішааля. На спецыяльнай сесіі Нацыянальнага сходу Кувейта на наступны дзень усе 59 чальцоў парламента аднагалосна ўхвалілі прызначэнне Мішааля. Прыняўшы на сябе ролю наследнага прынца ва ўзросце 80 гадоў, Мішааль стаў найстарэйшым наследным прынцам у свеце[1].

Прызначэнне наследным прынцам Мішааля, аднаго з найстарэйшых членаў кіруючай сям’і Кувейта, было растлумачана аналітыкамі як знак таго, што кіраўнікі краіны хочуць пазбегнуць значных пераменаў, такіх як пераход да наступнага пакалення лідараў. Мішааль быў абраны замест іншых, магчыма, больш спрэчных кандыдатаў на пасаду наследнага прынца, уключаючы былога прэм’ер-міністра Насера аль-Мухамед аль-Ахмед ас-Сабаха і намесніка прэм’ер-міністра Насера Сабаха Аль-Ахмеда ас-Сабаха[7][9]. Чакалася, што Мішааль возьме на сябе большую частку паўнамоцтваў, чым папярэднія наследныя прынцы, з-за сталага ўзросту эміра Навафа[10]. Так, 2 верасня 2021 года Мішааль вёў перамовы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс пра двухбаковыя адносіны ЗША і Кувейта і ролі Кувейта ў вывадзе амерыканскіх войск з Афганістана[11].

З мэтай пераадолення рознагалоссяў паміж урадам і парламентам, а таксама пазбегнуць злоўжыванняў з боку заканадаўчай і выканаўчай улады, і забяспечыць незалежнасць судовай сістэмы наследны прынц Мішааль, а не эмір Наваф, абвясціў 17 красавіка 2023 года пра роспуск Нацыянальнага сходу Кувейта, спаслаўшыся ў тэлезвароце на закон, які ўпаўнаважваў эміра зрабіць гэта.

Мішааль таксама прадстаўляў Кувейт на важных мерапрыемствах за мяжой, уключаючы дзяржаўныя пахаванні каралевы Лізаветы II ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лондане ў верасні 2022 года[12] і вяселле іарданскага наследнага прынца Хусейна ў чэрвені 2023 года[13].

Эмір Кувейта

16 снежня 2023 года пасля смерці старэйшага брата Навафа стаў новым эмірам Кувейта[14][15][16].

10 мая 2024 года Мішааль ас-Сабах распусціў парламент і прыпыніў дзеянне шэрагу палажэнняў Канстытуцыі[17][18].

Асабістае жыццё

У Мішааля дзве жонкі: Нурыя Сабах Аль-Салем Аль-Сабах і Муніра Бадах Аль-Мутаіры. У яго 12 дзяцей: пяць сыноў і сем дачок. Быў заснавальнікам і ганаровым прэзідэнтам кувейцкага Таварыства радыёаматараў. Таксама быў ганаровым прэзідэнтам Кувейцкай асацыяцыі авіяцыйных інжынераў-пілотаў і Дывана паэтаў[3].

Тытулы

  • 8 кастрычніка 2020 — 16 снежня 2023: Яго Высокасць Наследны прынц Кувейта, Шэйх Мішааль аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах.
  • 16 снежня 2023 — ц.ч.: Яго Высокасць Эмір Кувейта Мішааль аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах.

Крыніцы

  1. а б "The world's oldest crown prince nears the throne of Kuwait". The Economist (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2023. Праверана 7 лістапада 2023.
  2. Kuwait’s Emir Sheikh Nawaf dies at 86, Sheikh Meshaal named successor. Al Jazeera (19 мая 2023). Праверана 16 снежня 2023.
  3. а б в "Sheikh Meshal Al-Ahmad Al-Jaber Al-Sabah". Diwan of His Highness The Crown Prince. Government of Kuwait (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2023.
  4. а б в "Kuwait marks 1st anniversary of Sheikh Mishal's nomination as Crown Prince". The Times Kuwait. Kuwait News Agency (KUNA) (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2023.
  5. Kuwait's emir names security czar Sheikh Meshal as crown prince. Reuters (7 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 15 студзеня 2021.
  6. "Kuwait's new emir names anti-Islamist national guard chief as crown prince". Arab News (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2023.
  7. а б "Kuwaiti emir names top security official as crown prince". AFP. France24 (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2023.
  8. а б "Kuwait Emir Sheikh Nawaf Al Sabah names Sheikh Meshal Al Sabah as new crown prince". The National. UAE (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2023.
  9. а б "Factbox: Who will be Kuwait's next crown prince?". Reuters (19 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2023.
  10. "Kuwait's emir names security czar Sheikh Meshal as crown prince". Reuters (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020.
  11. "Readout of Vice President Harris Call with Crown Prince Mishal Al-Ahmad Al-Jabir Al-Sabah of Kuwait". White House (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2023.
  12. "Queen Elizabeth II's Funeral: Arab Royals Pay Their Respects Ahead of The Ceremony". Harper's Bazaar (19 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2022.
  13. Syed, Armani. "Jordan's Crown Prince Is Getting Married. Here's What We Know About the Lavish Royal Wedding". Time Magazine (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2023.
  14. LLC, Helix Consulting. Эмир Кувейта Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах умер в возрасте 86 лет (англ.). www.panorama.am. Праверана 16 снежня 2023.
  15. "Sheikh Mishal Al-Ahmad Al-Jaber Al-Sabah named Emir of Kuwait". Public Television Company of Armenia (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2023. Праверана 16 снежня 2023.
  16. Mukul Sharma. "Who is Sheikh Meshal? The new emir of oil-rich Kuwait". WION (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2023. Праверана 16 снежня 2023.
  17. Эмир Кувейта возмутился поведением депутатов и распустил парламент (руск.). Life.ru (11 мая 2024). Праверана 11 мая 2024.
  18. KUNA : Kuwait Amir dissolves parliament, suspends some articles of Constitution - diwan - 10/05/2024. www.kuna.net.kw. Праверана 11 мая 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya