Вэстмінстэрскае абацтва
Саборная царква Святога Пятра ў Вэстмінстэры, амаль заўсёды званая Вэстмінстэрскае абацтва — гатычная царква ў Вэстмінстэры (Лондан), на захад ад Вэстмінстэрскага палаца. Будавалася з перапынкамі з 1245 па 1745 гады, але аблічча захоўвае гатычнае. Традыцыйнае месца каранацыі манархаў Вялікабрытаніі і пахаванняў манархаў Англіі. Нараўне з блізкай царквой Сент-Маргарэт абацтва прылічаны да Сусветнай спадчыны. Са сваімі аднолькавымі квадратнымі вежамі і ажурнымі аркамі гэта старажытнае англійскае абацтва ў гатычным стылі з’яўляецца адным з яркіх прыкладаў сярэднявечнай царкоўнай архітэктуры. Але для англічан яно з’яўляецца значна большым: гэта свяцілішча нацыі, сімвал усяго, за што змагаліся і змагаюцца брытанцы, і тут знаходзіцца тое месца, дзе была каранавана вялікая частка кіраўнікоў краіны, многія з якіх пахаваныя тут жа. ГісторыяЭдуард Спавяданік заснаваў бенедыктынскае абацтва ў 1065 годзе на гэтым месцы, з відам на плошчу Парламента. Меркавана, першым англійскім каралём, які каранаваўся тут, быў Гаральд, ў студзені 1066 года. Вільгельм Заваёўнік, які разграміў яго ў бітве пры Гасцінгсе, каранаваўся тут у тым жа годзе, і першы запіс ў абацтве засведчыла гэта. Традыцыі каранавання захаваліся да нашых часоў. Ранне-англійская гатычная структура будынка абацтва ў большай ступені абавязана Генрыху III, чым якім-небудзь іншым кіраўнікам, хоць шматлікія архітэктары, уключаючы К. Рэна, зрабілі свой уклад у аблічча абацтва. У пачатку цэнтральнай галерэі размешчаны іконы выкананыя рускім іканапісцам Сяргеем Фёдаравым. Куток паэтаўУ кутку паэтаў спачывае прах Джэфры Чосера, Сэмюэла Джонсана, Тэнісана, Браўнінга, Дыкенса і шматлікіх іншых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў. Побач з імі пахаваны славуты акцёр Дэйвід Гарык. Акрамя гэтага, ў Кутку Паэтаў знаходзіцца мноства помнікаў: Мілтану, Кітсу, Шэлі, Генры Джэймсу, Т. С. Эліяту, Уільяму Блэйку і іншым. Сярод пазнейшых мемарыяльных дошак можна знайсці таблічкі, прысвечаныя паэтам Джону Клэру і Дылану Томасу, сэру Лорэнсу Аліўе.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia