Мішэль Трахтэнберг
Мішэль Трахтэнберг (англ.: Michelle Trachtenberg; 11 кастрычніка 1985[1], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[1] — 26 лютага 2025[2][3], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[2][3]) — амерыканская актрыса. Пачала кар’еру ў дзіцячым узросце. Здымалася ў серыялах «Пляткарка» і «Бафі», фільме «Еўратрып» і інш. БіяграфіяНарадзілася 11 кастрычніка 1985 года ў Нью-Ёрку ў сям’і банкаўскай кіруючай і спецыяліста па валаконнай оптыцы. Маці была родам з СССР, таму Мішэль з дзяцінства добра размаўляла па-руску[4]. Вучылася ў школе імя Айзека Азімава ў Брукліне, пасля чаго скончыла вышэйшую школу ў Лос-Анджэлесе. Пачала здымацца ў рэкламных роліках з трох гадоў, а ў 1991 годзе атрымала сваю першую ролю ў тэлесерыяле «Закон і парадак». Шырокая вядомасць прыйшла да яе ў пачатку 2000-х дзякуючы ролі Дон Самэрс у серыяле «Бафі — знішчальніца вампіраў». Памерла 26 лютага 2025 года ў Нью-Ёрку. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia