Навасёлкаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. У 1966 годзе вёска Цідаў перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Азарыцкага пассавета[1]. 21 кастрычніка 1968 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Капліцкага (вёскі Навасёлкі і Новыя Навасёлкі) і Казловіцкага (вёска Казловічы) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia