Навукова-даследчы інстытут прамысловасці БССР
Навукова-даследчы інстытут прамысловасці БССР (НДІП) — колішні навукова-даследчы інстытут у Беларусі, які існаваў 1929—1941 гг. Размяшчаўся ў будынку па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 1[1]. Заснаваным рашэннем ад 20 сакавіка 1929 года з мэтай стварэння навуковай базы для індустрыялізацыі БССР і распрацоўкі пэўных праблем, звязаных з рацыяналізацыяй і далейшым развіццём (рэканструкцыяй) прамысловасці БССР. Беларускі навукова-даследчы інстытут прамысловасці як спецыяльнае навукова-даследчую ўстанову часова, да вырашэння агульнага пытання аб арганізацыі навукова-даследчай справы ў БССР падпарадкаваны Савету Народных Камісараў БССР[2]. ![]() Інстытут падтрымліваў цесную сувязь з адпаведнымі навукова-тэхнічнымі ўстановамі, праводзіць навукова-даследчую як тэарэтычную, так і практычную працу ў вобласці індустрыяльных навук, вывучэнні сыравіны і энергетычных рэсурсаў БССР яе эканомікі і арганізацыі прамысловасці, а таксама падрыхтоўку навуковых работнікаў у галіне прамысловасці[2]. Непасрэднымі задачамі дзейнасці інстытута былі[2]:
З 13 лістапада 1929 года перададзены ў падпарадкаванне Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі БССР, з 3 красавіка 1932 года — Народнага Камісарыята лёгкай прамысловасці БССР, з 2 кастрычніка 1934 года — Народнага Камісарыята мясцовай прамысловасці БССР[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia