Нагавіцы![]() Нагаві́цы, штаны́, по́рткі — адна з асноўных частак традыцыйнага адзення. У беларусаўНагавіцы з'яўляюцца адной з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шыліся звычайна з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай ці паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суко́ннікі)[1]. Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя (каўнер) на поясе, які зашпільваўся на калодачку-біргельку або гузік і бескаўняровыя на матузку[1]. Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцяў. Кашулю насілі паверх нагавіц і падпярэзвалі поясам[1]. У канцы XIX стагоддзя белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай. У XX стагоддзі традыцыйныя нагавіцы былі выцесненыя фабрычнымі вырабамі агульнаеўрапейскага крою[1]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia