Надзея Іванаўна Кавалец
Надзея Іванаўна Кавалец (20 мая 1927, в. Хільчыцы, Тураўскі раён, Мазырская акруга — 1 лютага 2020) — беларускі педагог, Герой Сацыялістычнай Працы (1978) БіяграфіяРана засталася без бацькі, Івана Аляксеевіча Белкі, які быў старшынёй калгаса. У студзені 1938 года яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і расстралялі ў чэрвені таго ж года (пра гэта даведаліся толькі ў 1965 годзе пасля рэабілітацыі). Маці была зусім непісьменнай, а Надзея ў 1941 годзе закончыла мясцовую семігодку. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны сям’я засталася на акупіраванай тэрыторыі, працавалі на ўласнай гаспадарцы. Пасля вызвалення раёна прамала ўдзел у адраджэнні калгаса. Імкнулася атрымаць адукацыю, працягвала вучобу ў Тураўскай дзесяцігадовай школе, якую скончыла ў 1947 годзе і паступіла ў Пінскі настаўніцкі інстытут. Пасля заканчэння інстытута ў 1949 годзе была накіравана ў г. Давыд-Гарадок Пінскай вобласці. У 1950 годзе пераведзена настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школу в. Вялікае Малешава Давыд-Гарадоцкага раёна. З мэтай павышэння сваёй адукацыі, у 1961 года паступіла на завочнае аддзяленне Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Была дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў у Маскве (1978). Таксама ўдзельнічала ў настаўніцкіх канферэнцыях, сваім настаўніцкім вопытам дзялілася з калегамі ў Беларусі, Маскве, Калінінградзе, Ташкенце, выступала перад касманаўтамі ў Звёздным гарадку. У далейшым працавала намеснікам дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Займалася грамадскай дзейнасцю, быда дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпуатаў працоўных. У 1987 годзе выйшла на пенсію, перадаўшы ўсе напрацаваныя методыкі і матэрыялы наступнаму пакаленню педагогаў. Цяпер усе гэтыя напрацоўкі захоўваюцца ў кабінеце рускай мовы і літаратуры. Пахавана на могілках у в. Вялікае Малешава. Вялікамалешаўскай школе ў 2020 годзе па ініцыятыве калектыву школы і ветэранаў працы нададзена імя Н. І. Кавалец. У школе праводзіцца штогадовы турнір па баскетболе памяці Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец.
УзнагародыЗа заслугі ў выхаваўча-педагагічнай дзейнасці была ўдастоена звання «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» (1973), узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976). Указам Порэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1978 г. за вялікія заслугі ў справе навучання і камуністычнага выхавання навучэнцаў Н. І. Кавалец было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». У снежні 2009 года рашэннем Столінскага раённага Савета дэпутатаў Н. І. Кавалец прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia