Надзея Анатолеўна Мікуліч
Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953) — беларуская спявачка, кампазітарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяНавучалася ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі «Чараўніцы»[1]. У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок»[1], а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР на пачатку 1980-х гадоў. З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час знік, пасля вярнуўшыся ўжо больш нізкім. Надзея Мікуліч выконвае песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» і іншыя. З песняй «Ксеня» Уладзіміра Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпламанткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Выпусціла 4 аўдыёальбомы, 3 кампакт-дыскі. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года. Сям’яМуж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы»[1]. Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком. Дыскаграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia