Гуманітарны каледж (Гродна)
Гуманітарны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Гродне. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. ГісторыяАдна з старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі ў розныя перыяды свайго існавання дзейнічала як вучылішча, гімназія, школа. Заснаваны як Гродзенскае педагагічнае вучылішча ў 1939 годзе ў адпаведнасці з пастановай выканаўчага камітэта Беластоцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Загадам № 263 ад 02.08.1952 Міністэрства асветы БССР рэарганізавана ў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча, загадам № 6 ад 12.01.1977 перайменавана ў Гродзенскае педагагічнае вучылішча. У 2000 годзе рэарганізавана ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж, які ў 2004 годзе ўвайшоў у склад ГрДУ імя Янкі Купалы. У маі 2009 годзе навучальная ўстанова атрымала новы статус — Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Спецыяльнасці
ДырэктарыЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia