Надзея Гаўрылаўна Бранавец

Надзея Гаўрылаўна Бранавец
Дата нараджэння 5 ліпеня 1938(1938-07-05) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс, графіка, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і кніжная графіка
Вучоба
Член у

Надзея Гаўрылаўна Бранавец (нар. 5 ліпеня 1938, пас. Маяк, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская мастачка, працуе ў галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу і графікі.

Біяграфія

Нарадзілася 5 ліпеня 1938 года ў пасёлку Маяк Слуцкага раёна Мінскай вобласці[1] ў сялянскай сям’і[2]. З 1957 года жыла ў Мінску, працавала рэтушоркай у друкарні і займалася ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам В. К. Гоманава. У 1958 годзе паступіла на мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута, аднак праз два гады працягнула навучанне ўжо ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце[2], які скончыла ў 1967 годзе па спецыяльнасці «графіка»[1]. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1962[2], паводле іншых звестак — з 1967 года[1].

З 1968 года жыве ў Баранавічах, дзе працуе ў мастацка-вытворчых майстэрнях Мастацкага фонду Беларусі. Таксама займалася выкладчыцкай дзейнасцю: была кіраўніцай студыі выяўленчага мастацтва пры Доме афіцэраў, пазней працавала ў дзіцячай мастацкай школе[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1][2]. Творчай майстэрняй для Надзеі Бранавец становіцца і яе родная хата ў вёсцы Маяк, дзе яна стварае працы ў тэхніках алею і акварэлі на тэмы мясцовых краявідаў і вобразаў аднавяскоўцаў. У 1987 годзе ў Слуцку ў кінатэатры «Цэнтральны» і ў Маяцкім доме культуры адбыліся яе персанальныя выстаўкі пад назвай «Вобразы мілыя роднага краю»[2].

Жыве ў г. Баранавічы[1].

Творчасць

Працуе ў галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу (вітраж, сграфіта, фрэска[2]), а таксама графікі[1], кніжнай ілюстрацыі[2]. Сярод асноўных твораў — палотны «Партрэт маці»; «Мікола Гусоўскі» (1988), «Партрэт дзяўчыны» (захоўваецца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі), серыя «Мой родны кут» — у тэхніцы алейнага жывапісу[2]. Працавала і ў тэхніцы акварэлі. Большасць графічных твораў выканана ў змешанай тэхніцы, сярод якіх — «Партрэт Цёткі», што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[2]. Зрабіла ілюстрацыі да твораў Цёткі (А. Пашкевіч)[1][2].

Асноўныя манументальныя творы: дванаццаць кампазіцый «Поры года» (1988[2], рэстаран вакзала «Баранавічы Палескія»)[2][1], выкананых у тэхніцы літога каляровага вітража на цэментнай аснове, шэсць вітражоў «Музы» (1981[2], музычнае вучылішча, г. Баранавічы), «Алхімікі» (аптэка № 146, г. Баранавічы), «Жыццё» (аптэка № 142, г. Брэст), роспіс «Песня пра Беларусь» (1992[2], крамa «Кветкі», г. Баранавічы)[1], роспісы «Чатыры поры года» і «Беларуская полька» (1985—1986, Цэнтральны палац грамадзянскіх абрадаў, г. Баранавічы)[2];.

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж з Бранавец Надзея Гаўрылаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Бранавец Надзея Гаўрылаўна. nasledie-sluck.by. Праверана 20 чэрвеня 2025.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya