Надзея Уладзіміраўна Дарафеева
Надзея Уладзіміраўна Дарафеева (укр.: Надія Володимирівна Дорофєєва; нар. 21 красавіка 1990, Сімферопаль, УССР, СССР), больш вядомая як DOROFEEVA, — украінская спявачка, дызайнер і відэаблогер. БіяграфіяНарадзілася 21 красавіка 1990 года ў Сімферопалі. Фіналістка тэлепраекта «Шанс» (2005). Скончыла УВК «Школа-ліцэй» № 3 імя А. С. Макаранка у горадзе Сімферопалі. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры, завочна вучылася на факультэце вакальнага майстэрства. Са студзеня 2010 года жыве ў Кіеве, са студзеня 2010 па снежань 2020 года ўдзельнічала ў дуэце «Время и стекло»[4]. У 2020 годзе гурт «Время и стекло» абвясціў аб сваім распадзе і правёў серыю развітальных канцэртаў. У лістападзе 2020 пачала сольную кар’еру пад псеўданімам Dorofeeva[5][6]. У 2022 годзе ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну спявачка выдаліла свае сольныя трэкі з усіх расійскіх музычных пляцовак. 20 красавіка 2022 года Дарафеевай, як і шэрагу іншых украінскіх артыстаў і відэаблогераў, забаранілі ўезд на тэрыторыю Расіі, тэрмінам на 50 гадоў, з-за рэзкага выказвання з нагоды ўварвання Расіі на Украіну[7]. Кар’ера на тэлебачанніЗ’яўляецца адной з фіналістак украіна-галівудскага рэаліці-шоў «Амерыканскі шанец», якія ў далейшым увайшлі ў склад групы (2008)[8]. У 2011 годзе была адной з самых маладых удзельніц праекта «Зірка+Зірка-2» на канале 1+1. Выступала ў пары з актрысай Алесяй Жалязняк[9]. Калі дуэт распаўся, спаборнічала разам з акцёрам Віктарам Логінавым[10]. У 2012 годзе прымала ўдзел у шоў пераўвасабленняў ШОУМАЅТГОУОН на Новым канале. ![]() З 11 кастрычніка 2015 года з’яўляецца трэнерам у шоу «Маленькія гіганты» на 1+1. У чэрвені 2017 года стала вядома, што Дарафеева стала трэнерам Украінскага вакальнага талент-шоу «Голас. Дзеці» на тэлеканале 1 + 1 разам з Аляксеем Заўгароднім, салістам гурта «Время и стекло». З 27 жніўня 2017 года на тэлеканале «1+1» прымала ўдзел у танцавальным шоу «Танцы з зоркамі: вяртанне легенды». Танцавала ў пары з пераможцам праекта «Танцуюць усе! Вяртанне герояў» Яўгенам Катом[11]. Заняла ў конкурсе другое месца. У 2018 і 2020 гадах была трэнерам «Лігі смеху». У 2021 годзе стала трэнерам адзінаццатага сезона «Галасы краіны» Лінія адзенняУ лютым 2016 года запусціла сваю лінію адзення «It’s My DoDo». Увосень 2017 года Дарафеева і заснавальніца Oh My Look Лера Барадзіна адкрылі ў Кіеве канцэпт-стор карэйскіх брэндаў адзення SO DODO. Разам з крамай адкрыўся таксама б’юці корнер G. Bar. У лістападзе 2021 абвясціла пра закрыццё крамы[12]. Асабістае жыццё8 ліпеня 2015 года — замужам за украінскім спеваком і тэлевядучым Уладзімір Дантэсам (нар. 1988)[13][14][15]. 18 сакавіка 2022 года пара заявіла пра развод у сваім Instagram[16]. Фільмаграфія![]() У кастрычніку 2016 года ў серыяле «Кандыдат» саграла саму сябе. Па сюжэце ёй трэба было прыняць удзел у канцэрце ў падтрымку кандыдата на пасаду гарадскога кіраўніка[17]. У лістападзе 2016 года агучыла галоўную гераіню ва ўкраінскай версіі мультфільма «Брэменскія разбойнікі»[18]. У 2017 годзе стала тварам Maybelline і знялася ў фотасесіі ў Нью-Ёрку[19]. У 2018 агучыла галоўнага персанажа мультфільма «Викрадена принцеса» і сыграла ў фільме «Я, ты, ён, яна». У 2021 разам з мужам агучыла галоўную гераіню мультфільма «Вяртанне Гулівера». Відэаблог22 красавіка 2017 года зарэгістравала на YouTube DoDo VLOG[20], які на красавік 2020 года меў 933 тысяч падпісчыкаў і больш за 56 мільёнаў праглядаў. ДыскаграфіяАльбомы і зборнік («Время и стекло»)
Зборнік
Сінглы («Время и стекло»)
Альбомы (сольна)
Сінглы
Тэлебачанне
УзнагародыУ 2021 Надзея Дарафеева ўвайшла ў топ-100 паспяховых жанчын Украіны па версіі часопіса Новы час[21]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia