Надмагілле Пятра Весялоўскага
Надмагілле Пятра Весялоўскага — скульптурнае надмагілле вялікага маршалка літоўскага Пятра Весялоўскага (да 1556 — 1621) у Віленскім бернардзінскім касцёле. Выканана ў 1635 годзе ў маньерыстычных традыцыях. АпісаннеВесялоўскі быццам прабуджаецца ад сну — галава прыўзнята, а нага сагнутая пад прамым вуглом. Сам ён абапіраецца на адну руку. Уся ўвага сканцэнтравана менавіта на фігуры памёршага, якая выразна вылучаецца на фоне пліты з чорнага мармуру. Дэкор надмагілля вельмі стрыманы ў параўнанні, напрыклад, з помнікамі, выкананымі Санці Гучы, дзе неспакойныя і зломленыя фігуры з закінутымі галовамі быццам тонуць у празмернай эмблематыцы і арнаментальных дэталях. Пры чым справа не проста ў багацці акаймоўкі, пышнасці і прыгажосці тканіны, якая драпіруе фігуру, а ў тым, што гэтай страсці да ўпрыгожанняў не супрацьпастаўляецца нішто — сам чалавек у рэшце рэшт становіцца часткай арнаменту, таму што трактуецца прынцыпова аднолькава з ім. Удала падкрэсліў гэту думку польскі мастацтвазнавец Адам Мілабэндзкі , які пісаў, што «цяга да дэкаратыўнасці разбурае логіку антычных архітэктанічных чляненняў. Элементы апошніх становяцца часта арнаментальнымі матывамі, аднолькавымі з пляцёнкай або гратэскам, і супастаўляюцца з бестурботнай свабодай. Апорныя калоны часта пераўтвараюцца ў кампазіцыйны цэнтр надмагілля»[1]. Помнік выкананы ў рознакаляровым мармуры i характарызуецца імкненнем да каларыстычных эфектаў, што адпавядала стылю новай эпохі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia