Пётр Весялоўскі
Пётр Весялоўскі (да 1556—1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Сакратар каралеўскі, падскарбі надворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі маршалак літоўскі (з 1615). Староста гродскі ковенскі (1592), староста тыкоцінскі i румбарскі (1598), васількаўскі (1603). БіяграфіяЗ роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў. Адукацыю атрымаў у нямецкіх рэфармацыйных універсітэтах, пазней перайшоў у каталіцтва. Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573 года. Пасля родзічаў быў уладальнікам Беластока, фундаваў там парафіяльны касцёл, a ў 1617 годзе пачаў будоўлю мураванага цяперашняга касцёла, завершаны сынам Крыштафам і стаў яго маўзалеем. Таксама ў Беластоку пабудаваў палац паводле праекта архітэктара Якуба Брэтвуса. Летнюю рэзідэнцыю меў у Каменнай каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў касцёл у Старой Каменнай (станам на 2020 год найстарэйшае драўлянае збудаванне Падляшша). Сям’яУ 1579 годзе ажаніўся з Соф’яй з Любамірскіх, дачкой Станіслава і Барбары з Грушоўскіх. У шлюбе яны мелі трох сыноў і трох дачок.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia