Найлепшая прапанова
«Найле́пшая прапано́ва» (італ.: La migliore offerta) — драма кінарэжысёра Джузэпэ Тарнаторэ. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэфры Раш, Джым Сцёрджэс, Сільвія Хукс і Дональд Сазерленд. Прэм’ера фільма адбылася 1 студзеня 2013 года. Фільм быў названы своеасаблівым пераасэнсаваннем «Галавакружэння» Альфрэда Хічкака і, нягледзячы на неадназначнае прыняцце кінастужкі прэсай, у агульным фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, якія асаблівым чынам адзначылі акцёрскую ігру Джэфры Раша. Стужка была ўзнагароджана мноствам пераважна італьянскіх кінапрэмій.[1] СюжэтПажылы аўкцыяніст, калекцыянер карцін вечна самотны Вёрджыл Олдман атрымлівае замову на ацэнку старадаўніх рэчаў ад таямнічай кліенткі Клэр, якая хварэе на агорафобію і за апошнія дванаццаць год ні разу не выходзіла са свайго асабняка. Па меры працы ў яе доме Вёрджыл не толькі раскрывае таямніцу раскіданых паўсюль дзіўных шасцярэнек і механізмаў, але і паступова ўлюбляецца ў саму гаспадыню. Заваяваць сэрца дзяўчыны яму дапамагаюць парады сяброў: маладога механіка і знаўцы жанчын Роберта і мастака Білі, саўдзельніка Олдмана ў афёрах з карцінамі. Аднак неўзабаве Вёрджылу прыйдзецца правесці пераацэнку сваіх каштоўнасцяў і па-новаму зірнуць на сваё жыццё. У ролях
СтварэннеСюжэт быў задуманы Тарнаторэ за дваццаць год да выхада фільма, але стварэнне фільма было адкладзена.[2][3] Тарнаторэ запрасіў у праект Джэфры Раша яшчэ на этапе напісання сцэнарыя, бо толькі яго ўяўляў у вобразе Вёрджыла[3]. Рэжысёр назваў яго «сінтэзам Марлана Бранда і Марчэла Мастраяні»[3]. Здымкі пачаліся ў красавіку 2012 года і праходзілі ў шэрагу гарадоў Італіі (у тым ліку ў Трыесце), а таксама ў Вене і Празе[2]. АналізГалоўная тэма фільма — роля мастацтва і выдумкі ў жыцці чалавека. «У кожнай падробцы ёсць доля сапраўднасці», — сцвярджае герой Джэфры Раша. Гэтая думка пацвярджаецца тым, што Олдман з ходам сюжэта перажывае духоўнае перараджэнне, а гэта, на думку Тарнаторэ, лепш за ўсялякі хэпі-энд[4]. Галоўны герой да самага канца фільма застаецца ў сваім уласным свеце і да апошняга спадзяецца на шчаслівае заканчэнне гісторыі[5]. Свету, які ўзвышае нас праз абман, супрацьпастаўляецца рэальны свет — несамавіты паб, у які час ад часу заходзіць галоўны герой, і карліца, якая сядзіць у адзіноце і падлічвае прахожых. Хаця жанчына і валодае самымі дакладнымі фактамі, якія так неабходны герою, лікі не набліжаюць яе да разумення таго, што адбываецца[6]. Першыя тры чвэрці фільма час у ім рухаецца строга лінейна. Калі ж Олдман выяўляе знікненне карцін, сцэны яго адчаю пачынаюць перамяжоўвацца з успамінамі пра мімалётнае шчасце[5]. Змяняецца і месца дзеяння: абагулены заходнееўрапейскі горад змяняецца ў фінале яркай самабытнай Прагай, дзе Олдман наведвае астранамічны гадзіннік (Пражскія куранты) і рэстаран, пра які яму апавядала Клэр. Апрача шматлікіх адсылак да твораў выяўленчага мастацтва, крытыкі бачаць у «Найлепшай прапанове» няяўныя цытаты з фільмаў «Афёра», «Галавакружэння» і «Асноўны інстынкт»[6]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia