Джым Сцёрджэс
Джэймс Энтані «Джым» Сцёрджэс (англ.: James Anthony «Jim» Sturgess, нар. 16 мая 1981 года, Лондан, Англія) — англійскі тэле- і кінаакцёр, спявак. Пачаў сваю кар'еру ў сярэдзіне 1990-х са здымак у кінасерыялах. Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Дваццаць адно». БіяграфіяДжым нарадзіўся 16 мая 1981 года[3], вырас у горадзе Фарнхаме, графства Сурэй, у 40 мілях на паўднёвы захад ад Лондана. Скончыў Салфардскі ўніверсітэт. Тым часам быў удзельнікам групы «Dilated Spies». Першая прыкметная роля ў кіно — Джуд у фільме «Праз Сусвет». Прэм'ерны паказ фільма адбыўся на Таронцкім кінафестывалі 10 верасня 2007 года. 17 красавіка 2008 года на экраны выйшаў фільм «Дваццаць адно», у якім Джым выканаў галоўную ролю. Яго герой — матэматычны геній, які выйграе дзякуючы сваім здольнасцям велізарныя сумы грошай у казіно Лас-Вегаса. Таксама ў фільме зняліся Кейт Босварт, Лоўрэнс Фішбарн і Кевін Спейсі. Фільмаграфія
Узнагароды і намінацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia