Найссаар
Найссаар[2] (эст.: Naissaar), раней Нарген (ням.: Nargen,шведск.: Nargö) — востраў у Фінскім заліве на паўночны захад ад Таліна, Эстонія. Належыць да воласці Віймсі павета Хар'ю. ГісторыяЗ-за стратэгічнага становішча вострава на падыходзе да Таліна фартыфікацыйныя збудаванні будаваліся тут з XVIII ст., а ў 1911 годзе востраў пераўтвораны ў «сухапутны дрэдноўт», які прыхоўваў сваёй зброяй талінскі рэйд[3]. У снежні 1917 года група рускіх маракоў абвясціла стварэнне незалежнай Савецкай рэспублікі матросаў і будаўнікоў пад правадырствам Сцяпана Петрычэнкі. У лютым 1918 года пасля захопу Таліна нямецкімі войскамі рускія матросы пакінулі востраў. Да Другой сусветнай вайны на востраве пражывала камуна эстонскіх шведаў, а ў перыяд савецкай улады на востраве размяшчалася ваенная база, і грамадзянскія асобы на яго не дапускаліся. У цяперашні час база на востраве расфарміравана, і яго можна наведаць для агляду рэшткаў ваенных збудаванняў і вялікай колькасці абалонак марскіх мін. Памятныя мясціныГалерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia