Налібокі (карная аперацыя)

Аперацыя «Налібокі»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 24—27 ліпеня 1942
Месца Івянецкі раён
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:

Аперацыя «Налібокі» (ням.: Unternehmen Naliboki) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Івянецкім раёне (за 20 км на захад ад вёскі Налібакі, у Налібоцкай пушчы) 24—27 ліпеня 1942 года.

Аперацыя праводзілася 3 карнымі батальёнамі. Карнікам не ўдалося пранікнуць у размяшчэнне партызанскіх фарміраванняў, і яны выклікалі на дапамогу бамбардзіровачную авіяцыю. 27 ліпеня 15 самалётаў праціўніка «нанеслі бомбавы ўдар па разведаных цэлях». Знішчыць партызан і разбурыць іх базы карнікам не ўдалося. У раёне аперацыі карнікі забілі і паранілі каля 200 мясцовых жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

  • Налібокі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 376. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya