Нані Георгіеўна Брэгвадзэ
Нані Георгіеўна Брэгвадзэ (груз. ნანი გიორგის ასული ბრეგვაძე; нар. 21 ліпеня 1936) — грузінская спявачка, піяністка, педагог, народная артыстка СССР (1983). БіяграфіяНані Брэгвадзэ нарадзілася 21 ліпеня 1936 года (па іншых крыніцах — у 1938 годзе) у Тбілісі. Імя Нані атрымала ў гонар гераіні фільма «Залатая даліна». Вырасла ў музычнай сям’і. Адна з цётак выдатна спявала рамансы. Маленькай дзяўчынкай, ва ўзросце шасці гадоў, Нані ўжо спявала пад гітару «Веснічку», «Не з’яжджай ты, мой галубок», «Караван», іншыя старадаўнія рускія песні і рамансы. Скончыла музычную школу, потым музычны тэхнікум. З 1956 года — у самадзейным эстрадным аркестры Грузінскага політэхнічнага інстытута. У 1957 годзе стала лаўрэатам 6-га Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, выканаўшы песню Г. Бзванелі на вершы І. Грышашвілі «Патушыла я свечку». У 1957 годзе разам з аркестрам ДПІ Нані Брэгвадзэ выступіла ў Маскве на сцэне тэатра Савецкай Арміі. У 1963 годзе скончыла Тбіліскую дзяржаўную кансерваторыю імя В. Сараджышвілі па класе фартэпіяна Гаянэ Мачутадзэ. Спецыяльнай вакальнай адукацыі не атрымала. Будучы яшчэ студэнткай, пачала спяваць у Тбіліскім дзяржаўным эстрадным аркестры «Рэра» пад кіраўніцтвам К. Пеўзнера Грузінскай дзяржаўнай філармоніі (1959—1964). У 1964 годзе гастралявала з Маскоўскім мюзік-холам у Парыжы. Тады ўпершыню выступіла ў сусветна вядомай зале «Алімпія». Пасля гастроляў яе запрасілі ў вакальна-інструментальны ансамбль «Арэра», у якім яна прапрацавала салісткай 15 гадоў, пабываўшы больш чым у 80 краінах. У 1966 годзе да ансамбля далучыўся Вахтанг Кікабідзэ (ударныя інструменты, вакал), які стаў блізкім сябрам спявачкі. Прыняла ўдзел у фестывалі «Залаты шлягер 2006» у Магілёве. У час расійска-грузінскай вайны 2008 года адмяніла юбілейныя канцэрты ў Расіі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia