Напад на цягнік каля станцыі Слаўнае
Напад на цягнік каля станцыі Слаўнае — акцыя беларускіх партызанаў на чале з атаманам Юркам Монічам з «Зялёнага дубу». ПерадумовыУ красавіку 1921 года, адразу пасля падпісання перамір’я з Польшчай, па Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы быў адноўлены рух цягнікоў з Масквы ў Еўропу. Міжнародны кур’ерскі цягнік «Парыж — Вена — Варшава — Масква» хадзіў штодзень. Хада акцыі10 кастрычніка 1923 года атрад монічаўцаў прыкладна за 2 кіламетры ад станцыі Слаўнае (на перагоне Крупкі — Бобр) спыніў цягнік «Берлін — Масква», у якім ехалі ангельскія, французскія ды італьянскія дыпламаты, а таксама савецкія чыноўнікі. Цягнік быў спынены з-за таго, што рэйкі былі разабраныя партызанамі[1]. Атаман Юрка Моніч, увайшошы ў міжнародны вагон, ветліва звярнуўшыся да прысутных, папрасіў паказаць дакументы[1]. Па правяранні дакументаў усіх пасажыраў вывелі з цягніка. Сярод іх выявілася 60 камуністаў з партыйнымі білетамі[1]. Камуністы былі адлучаныя ад астатніх пасажыраў. Моніч загадаў адлупцаваць іх па 50 разоў шомпаламі[1] на вачах дыпламатаў. Замежнікам жа было прапанавана ахвяраваць у скарб паўстанцаў[1]. Ніхто забіты не быў. Здабыча з цягніка была багатая: золата, валюта, дарагое адзенне, замежная водка, цыгарэты. Таксама партызаны здабылі 13 слоікаў какаіну, якія атаман раздаў сваім салдатам[1]. Сваю частку Моніч аддаў на карысць «Зялёнага дубу». Гэтаксама паўстанцы захапілі два вагоны мукі, якія ішлі ў Маскву. Яны былі далучаныя да складу ў Барысаве. Усю муку раздалі тутэйшым сялянам. РэакцыяУ савецких дакументах гэты выпадак апісваўся наступным чынам:
У адказ усе кіраўнікі сілавых аддзелаў Барысаўскага павета былі знятыя са сваіх пасад і аддадзеныя пад суд з фармулёўкай «не справіліся з ліквідацыяй бандытызму»[1]. З Масквы быў кінуты спецаддзел ГПУ на чале з Юрыем Мартынавым з мэтай знішчэння Моніча і ягоных паплечнікаў. Да канца года большасць паплечнікаў Моніча была арыштаваная, агулам да крымінальнай адказнасці прыцягнута 75 чалавек, 22 з якіх у лютым 1924 былі прыгавораныя да найвышэйшай меры пакарання. Сярод іх была і грамадзянская жонка Моніча Соф’я Рыбак (сапр. Хяўроння Наўроцкая). Таксама пра гэтую акцыю шырока пісалі па-за межамі СССР. У савецкай прэсе пра гэта пісалася сціпла, а партызаны называліся белагвардзейцамі[1]. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia