Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
«Саюз Абароны Радзімы і Свабоды» (руск.: Союз защиты Родины и Свободы) — вайсковая антыбальшавіцкая арганізацыя часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі, утвораная Барысам Савінкавым у сакавіку 1918 года з дазволу камандавання Добраахвотніцкай арміі, генералаў Карнілава і Аляксеева. ГісторыяСаюз Абароны Радзімы і СвабодыУ ліпені 1918 года Саюз арганізаваў Яраслаўскае, Рыбінскае ды Мурамскае паўстанні. Таксама рыхтаваліся паўстанні ў Маскве і Казані, але арышты некаторых сяброў саюза ў траўні 1918 года скасавалі іх. Пасля задушэння паўстанняў арганізацыя фактычна распалася. Яна мела аддзяленні ў Маскве, Рыбінску, Яраслаўлі, Мураме, Казані і іншых гарадах. Народны Саюз Абароны Радзімы і СвабодыУ студзені 1921 года арганізацыя была адноўленая на нарадзе расейскіх эмігрантаў у Варшаве пад назвай Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды (бел.: Народный союз защиты Родины и Свободы). Цягам 1921—23 гадоў арганізацыя спрабавала весці змаганне і падрыўную дзейнасць супраць бальшавіцкага рэжыма: добраахвотнікі з шэрагаў Народнага саюза накіроўваліся ў СССР для арганізацыі баявых атрадаў і падпольных суполак з мэтаю процідзеяння бальшавіцкай уладзе, набору прыхільнікаў і правядзення спробаў падняцця народнага паўстання для скідывання бальшавізму[1]. Інфармацыйнае Бюро Народнага Союза Абароны Радзімы і Свабоды кожны дзясяты дзень выдавала шматстаронкавыя (не меней за 6-8 аркушаў) «Зводкі Інфармацыйнага Бюро НСАР і С» (руск.: «Сводки Информационного Бюро НСЗР и С»). Было выдадзена не меней за 22 нумары; апошні з вядомых — № 22, выдадзены 17 лістапада 1922 года. У пачатку 1924 года асноўны кантынгент Народнага саюза, дзейны на тэрыторыі Савецкага Союза, быў знішчаны АДПК у ходзе аперацыі «Сіндыкат-2». Лідар НСАРіС Барыс Савінкаў быў арыштаваны у тым жа годзе, а ў наступным забіў самога сябе. На БеларусіПаводле сведчанняў М. Баравога, усе партызанскія арганізацыі:
Але Юрка Віцьбіч вызначае, што беларускія антысавецкія партызаны не маглі мець адзіны цэнтр, а кіраўніцтва Савінкава, Булак-Балаховіча, Саюза Абароны Радзімы і Свабоды ды Беларускага палітычнага камітэта было ад мяжы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках — да Дняпра. Таксама паводле Савінкавага абвінаваўчага акта:
СтруктураШтаб арганізацыі меў наступную структуру:[2]
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia