Напалеон Казіміравіч Чарноцкі
Напалеон Казіміравіч Чарно́цкі (13 ліпеня 1866, в. Нача, цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці — 14 лютага 1937) — беларускі публіцыст, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся ў сямейным маёнтку ў Слуцкім павеце. Выхоўваўся ў дэмакратычнай атмасферы. Скончыў Слуцкую гімназію (1887), у час навучання ўваходзіў у тайны гурток самаадукацыі. Быў адказным за тайную школьную бібліятэку, у якой апрача рускамоўных сацыялістычных выданняў было некалькі дзесяткаў польскіх кніжак, падараваных Эмай Дмахоўскай-Яленскай. Разам з Антонам Ражавым і іншымі гімназістамі перапрацаваў польскамоўную агітацыйную брашуру «Ojciec Szymon» («Бацька Шыман»), якую выдалі ў беларускамоўным варыянце на гектографе пад назвай «Дзядзька Антон» (1885). Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1894), атрымаў медыцынскую адукацыю. У Маскве ўваходзіў у тайныя студэнцкія гурткі сацыялістычнай накіраванасці. За ўдзел у хваляваннях 1890 быў выключаны з універсітэта і сасланы ў маёнтак бацькі пад нагляд паліцыі. Працаваў урачом на Беларусі — у Міры, Іўі, Нясвіжы, Навагрудку і Свіслачы. У 1904—05 мабілізаваны на Маньчжурскі фронт. У 1908—12 у эміграцыі ў Канадзе. 3 1918 у Варшаве, пасля ў Вільні. У 1922 уступіў у Польскую партыю сацыялістычную (ППС) . 3 1928 працаваў лекарам на Валыні, з 1931 у г. Ліда. У 1934 пакінуў лекарскія заняткі. 3 1936 жыў у в. Вялікая Лябёдка (цяпер Шчучынскі раён), заснаваў тут плантацыю лекавых раслін. Творчасць, публіцыстыкаПершая літаратурная праца — удзел у перакладзе і выданні першага варыянта рэвалюцыйнай брашуры «Дзядзька Антон» (1885, не выяўлена); браў удзел у выданні другога варыянта (1892; з М. Абрамовічам). Пераклаў на польскую мову апавяданне У. Караленкі «У дрэннай кампаніі» (каля 1887, не выяўлена, захаваліся 2 лісты Н. Чарноцкага да пісьменніка), на беларускую мову п'есы «Сватанне» А. Чэхава і «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага (1910). У артыкуле «Да пытання пра беларускую народную школу» (1908) выступіў у абарону беларускай мовы, з прыязнасцю пісаў пра творчасць Я. Коласа, паказаў добрае веданне беларускага фальклору. Аўтар сацыяльна-эканамічных брашур «Як будзе з зямлёю?» (1907) і «Што дзяліць, а што не, каб супакой быў на свеце», успамінаў пра рэвалюцыйны рух, М. Абрамовіча, публіцыстычных артыкулаў у «Нашай ніве» і «Вольнай Беларусі». Як публіцыст выступаў таксама ў выданнях «Минский курьер», «Głos» (Варшава), «Źródła mocy» (Вільня) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia