Нараджальнасць

Нараджальнасць па краінах, 2022 год

Нараджальнасць — працэс узнаўлення насельніцтва ў сукупнасці людзей, што складаюць пакаленне або сукупнасць пакаленняў. У статыстыцы нараджальнасць вымяраюць частатой нараджэння дзяцей у пэўнай групе людзей або ва ўсім насельніцтве. Яго узровень вызначаюць каэфіцыентам нараджальнасці — суадносінамі ліку народжаных да колькасці ўсяго насельніцтва, ў праміле (на 1000 чал.).

Нараджальнасць, смяротнасць і працягласць жыцця — асноўныя паказчыкі натуральнага руху насельніцтва. Біялагічная аснова нараджальнасці — здольнасць чалавека узнаўляць патомства. Патэнцыяльная магчымасць нараджальнасці рэалізуецца Ў выніку рэпрадуктыўных паводзін чалавека, якія абумоўлены сістэмай патрэбнасцей грамадства, і рэгулюецца сацыяльна-культурнымі нормамі, традыцыямі, грамадскай думкай і інш. Звесткі аб нараджальнасці даюць: перапіс насельніцтва або выбарачныя абследаванні, бягучы ўлік нараджэнняў вядуць ЗАГСы, сельсаветы і інш.

Літаратура

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya