Нараўлянская аперацыя
Нараўлянская аперацыя — бой савецкіх войск (415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту і 27-й Нараўлянскай партызанскай брыгады імя С. М. Кірава) супраць нямецкіх акупацыйных войск 20—30 лістапада 1943 года за вызваленне гарадскога пасёлка Нароўля. Ход аперацыіУ пасёлку знаходзілася 500 нямецкіх салдат і афіцэраў, яны мелі на ўзбраенні трынаццаць танкаў, дзве штурмавыя гарматы «Фердынанд», дзве бронемашыны. 28 лістапада савецкая 415-я стралковая дывізія 415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту фарсіравала раку Прыпяць і з поўдня наблізілася да Нароўлі. Партызаны разведалі ўмацаванні праціўніка, камандаванне дывізіі разам з імі распрацавала план удару. Стралковы полк і 200 партызан разам з камісарам брыгады П. І. Літоўскім зрабілі абходны манёўр. У ноч на 30 лістапада асноўныя сілы дывізіі з поўдня, стралковы полк і сорак партызан з захаду, узвод салдат і 160 партызан з поўдня пачалі наступленне. Баючыся акружэння праціўнік адступіў, пакінуўшы ў Нароўлі ваенныя склады. Партызаны і часці Чырвонай Арміі вызвалілі вёскі Верхні і Ніжні Млынок, разам з насельніцтвам пабудавалі мост цераз Прыпяць. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia