27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава
27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная 20 кастычніка 1943 года на базе асобных атрадаў імя Кірава (арганізаваны ў снежні 1942 года), імя Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943 года) і імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1943 года). Дзейнічала на тэрыторыі Нараўлянскага раёна. 28 лістапада 1943 года брыгада (655 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзір
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны вялі баі з немцамі, найбольш значныя з якіх былі 29 жніўня 1943 года ў Мухаедаўскім лесе і 19 верасня 1943 года пры нападзе на гарнізон у Нароўлі (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя). 18 верасня 1943 г. усе лекары, у тым ліку Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959), яго два сыны Данііл і Юзаф і большасць сярэдняга персаналу, якія яшчэ працавалі ў Нараўлянскай раённай бальніцы, захапіўшы з сабой інструменты, медыкаменты, перавязачны матэрыял, таемна перайшлі ў Нараўлянскую партызанскую брыгаду імя С. М. Кірава. Яшчэ раней (праз студэнтку IV курса Мінскага медыцынскага інстытута Г.І. Кручок) Казімір Градзіцкі, працуючы ў Нароўлі на пасадзе другога лекара ў нараўлянскай раённай бальніцы, наладзіў сувязь з партызанскай брыгадай імя С.М. Кірава, якую забяспечваў медыкаментамі, інструментарыем і каштоўнай інфармацыяй, бо добра ведаў нямецкую мову і меў даверлівыя стасункі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Нароўлі. Учынялі дыверсіі на чыгунках, шашэйных і грунтовых дарогах. 11 лістапада 1943 года група аўтаматчыкаў на чале з І. І. Бельскім узарвала два масты на рацэ Славечне. 29—30 лістапада 1943 года разам з часцямі 1-га Украінскага фронту ўдзельнічалі ў вызваленні Нароўлі, вёсак Верхні і Ніжні Млынок (Нараўлянская аперацыя). ПамяцьУ 1945 годзе ў вёсцы Хільчыха Нараўлянскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia