Нараўлянскі горстНараўлянскі горст — тэктанічная структура на поўдні Гомельскай вобласці, у паўночнай частцы Паўднёвай структурнай зоны Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Раздзяляе Мазырскую ступень і Ельскі грабен. З поўначы і поўдня абмежаваны адпаведна Нараўлянскім (амплітудай па паверхні фундамента да 3,2 км) і Ельскім (амплітудай па паверхні фундамента да 0,3 км) разломамі. Горст даўжынёй больш за 150 км, шырынёй ад 4,5 да 21 км, на захадзе і ўсходзе выкліньваецца. Паверхня фундамента ў межах Нараўлянскага горста нахілена на поўдзень і апускаецца ад -1800 м да -3900 м, а таксама ад усходніх і заходніх клінападобных аканечнасцей горста да яго цэнтральнай часткі, дзе ён залягае на адзнаках ад -3300 да -3500 м (на Заазерскай плошчы). Платформавы чахол складзены верхнерыфейскімі (заходняя частка), сярэдне- і верхнедэвонскімі, ніжне- і сярэднекаменнавугальнымі, пермскімі, мезазойскімі і кайназойскімі адкладамі. Фарміраванне горста пачалося ў познім дэвоне, найбольш інтэнсіўна развіваўся да ранняга карбона. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia