Народны саюз (партыя)

Народны саюз
Выява лагатыпа
Лідар Сяргей Мікалаевіч Бабурын
Дата заснавання 21 верасня 1991
Дата роспуску 13 снежня 2008
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія рускі нацыяналізм[d], нацыянал-кансерватызм і сацыяльны кансерватызм
Саюзнікі і блокі КПРФ, РСНІ
Дэвіз «За Рускую Расію!»

Народны саюз — палітычная партыя, да вясны 2007 года «Наро́дная воля». Лідар партыі — Сяргей Бабурын.

У 2001 годзе «Расійскі агульнанародны саюз» («РОС»), «Саюз рэалістаў», «Спас» і «Рускае адраджэнне» аб’ядналіся ў «Народную волю».

На выбарах 2003 года «НВ» увайшла ў блок «Радзіма». У 2005 годзе, калі лідар фракцыі Дзмітрый Рагозін стаў пазіцыянавацца як прыхільнік улады, стварыла іншую фракцыю «Радзіма» ў Дзярждуме. Затым фракцыю ўзначаліў апанент Сяргея Бабурына — Генадзь Сямігін, і Бабурын са сваімі прыхільнікамі выйшаў з яе, захаваўшы пост віцэ-спікера.

У 2007 годзе ператвораная ў партыю «Народны саюз». Да выбараў у Дзярждуму 2007 года не дапушчана, падтрымала КПРФ «пры адмове ад ваяўнічай бязбожнасці».

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya